Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление СМ РБ 1037 13.11.2012 Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2010 г. № 1885

ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ лістапада 2012 г. № 1037 Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2010 г. № 1885

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2010 г. № 1885 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб рэспублiканскiм конкурсе «Нацыянальная музычная прэмiя ў галiне эстраднага мастацтва» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 3, 5/33076) наступныя змяненні:

з назвы і пункта 1 словы «ў галіне эстраднага мастацтва» выключыць;

Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная музычная прэмiя ў галiне эстраднага мастацтва», зацверджанае дадзенай пастановай, выкласці ў новай рэдакцыі (прыкладаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь У.Семашка



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Савета Міністраў

Рэспублікі Беларусь.12.2010 № 1885

(у рэдакцыі пастановы

Савета Міністраў

Рэспублікі Беларусь.11.2012 № 1037) ПАЛАЖЭННЕ аб рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная музычная прэмiя»



1. Дадзеным Палажэннем вызначаюцца ўмовы ўдзелу ў рэспублiканскiм конкурсе «Нацыянальная музычная прэмiя» (далей – конкурс) i парадак яго правядзення.

2. Конкурс праводзiцца ў мэтах:

развiцця нацыянальнага эстраднага музычнага мастацтва;

стварэння ўмоў для папулярызацыі творчасцi таленавiтых беларускiх эстрадных выканаўцаў, а таксама аўтараў – кампазiтараў i паэтаў-песеннiкаў (далей – аўтары), гукарэжысёраў, аранжыроўшчыкаў, прадзюсараў, журналiстаў (далей, калi не вызначана iншае, – прадстаўнiкi эстраднага музычнага мастацтва);

павышэння прэстыжу беларускiх выканаўцаў, аўтараў i прадстаўнiкоў музычнага мастацтва.

3. Конкурс праводзіцца яго арганізатарамі – Мiнiстэрствам культуры і закрытым акцыянерным таварыствам «Сталiчнае тэлебачанне» (далей, калі не вызначана іншае, – арганізатары конкурсу). Тэрмiны правядзення конкурсу вызначаюцца арганізатарамі конкурсу.

Падрыхтоўку i трансляцыю гала-канцэрта забяспечваюць арганізатары конкурсу.

Выраб тэлевiзiйнай версii гала-канцэрта, анансаванне i iнфармацыйнае забеспячэнне конкурсу ажыццяўляе закрытае акцыянернае таварыства «Сталiчнае тэлебачанне».

Стварэнне iнфармацыйна-рэкламных ролiкаў, iх пракат на тэлебачаннi i радыё забяспечвае закрытае акцыянернае таварыства «Сталiчнае тэлебачанне».

4. Інфармацыя аб правядзеннi конкурсу размяшчаецца не менш чым за месяц да пачатку яго правядзення ў газеце «Культура» i (цi) iншых друкаваных сродках масавай iнфармацыi, на сайтах дзяржаўных органаў у глабальнай камп’ютарнай сетцы Iнтэрнэт i ўтрымлiвае звесткi аб часе, месцы правядзення конкурсу, умовах конкурсу, крытэрыях i парадку ацэнкi прадстаўленых матэрыялаў, парадку i тэрмiнах аб’яўлення вынiкаў конкурсу, а таксама iншыя неабходныя звесткi.

5. Конкурс можа праводзiцца па наступных намiнацыях:

«Лепшая песня года»;

«Лепшы поп-выканаўца» (гурт);

«Лепшы рок-выканаўца» (гурт);

«Лепшы джаз-выканаўца» (гурт);

«Лепшы этна-фольк-выканаўца» (гурт);

«Адкрыццё года»;

«Лепшы аўтар музыкі»;

«Лепшы аўтар слоў»;

«Лепшы аранжыроўшчык»;

«Лепшая беларускамоўная песня года»;

«Лепшы музычны альбом»;

«Лепшая песня (музычны альбом) для кіно, тэлебачання»;

«Лепшы канцэрт года»;

«Лепшы гастрольны тур»;

«Лепшы клiп года»;

«Лепшы журналiст (музычны крытык)»;

«Лепшы прадзюсар»;

«За ўклад у развiццё сучаснай музыкі»;

«Зорачка года (лепшы юны выканаўца)».

6. Удзел у конкурсе могуць прымаць выканаўцы, аўтары, прадстаўнiкi эстраднага музычнага мастацтва, якія з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь незалежна ад месца пражывання, а таксама калектывы мастацкай творчасцi, удзельнікі якіх з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь незалежна ад месца пражывання (далей – канкурсанты).

Удзел у намінацыі «Зорачка года (лепшы юны выканаўца)» могуць прымаць выканаўцы, якія маюць вопыт канцэртных выступленняў і (ці) сталі лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных музычных конкурсаў і фестываляў, ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў уключна на 1 верасня года, у якім праводзіцца конкурс.

7. Для забеспячэння кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем конкурсу ствараецца пастаянна дзеючы рэспублiканскi арганiзацыйны камiтэт па падрыхтоўцы i правядзенню конкурсу (далей – арганізацыйны камiтэт), у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, а таксама iншых зацiкаўленых арганiзацый, якiя ўдзельнiчаюць у правядзеннi конкурсу.

Склад арганізацыйнага камiтэта зацвярджаецца закрытым акцыянерным таварыствам «Сталiчнае тэлебачанне» па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры.

8. Арганізацыйны камiтэт:

8.1. ажыццяўляе кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем конкурсу;

8.2. разглядае i зацвярджае:

конкурсную сiмволiку, iншую яго атрыбутыку;

план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзенню конкурсу;

8.3. вызначае:

колькасць і віды намінацый, па якiх праводзiцца конкурс;

тэрмiны прадстаўлення конкурсных матэрыялаў;

вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi конкурсу;

8.4. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi суб’ектамi культурнай дзейнасцi, iншымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення конкурсу i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;

8.5. разглядае пытаннi, звязаныя з расходамі па правядзенню конкурсу;

8.6. зацвярджае склад адборачнай камiсii, журы конкурсу i падлiковай камiсii;

8.7. прымае рашэнне аб павелічэнні памераў грашовых прэмій пераможцам конкурсу (пры наяўнасці пазабюджэтных сродкаў);

8.8. вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць у ходзе падрыхтоўкi i правядзення конкурсу.

9. На конкурс прадстаўляюцца творчыя праекты, рэалiзаваныя ў галiне эстраднага музычнага мастацтва ў перыяд з верасня мінулага года па жнівень бягучага года.

10. Для ўдзелу ў конкурсе ў адборачную камiсiю па пошце (электроннай пошце) накiроўваюцца наступныя матэрыялы:

10.1. заяўка:

для выканаўцаў, аўтараў, прадстаўнiкоў эстраднага музычнага мастацтва – з указаннем прозвiшча, уласнага iмя (творчага псеўданiма), грамадзянства канкурсанта, намiнацыi, у якой мяркуецца ўдзел, назвы творчага праекта;

для калектываў мастацкай творчасцi – з указаннем назвы калектыву, прозвiшча, уласнага iмя, грамадзянства кожнага ўдзельніка калектыву мастацкай творчасцi, намiнацыi, у якой мяркуецца ўдзел, назвы творчага праекта;

10.2. аўдыя- i (цi) вiдэазапiс;

10.3. публiкацыi на рускай (беларускай) мове ў друкаваным (электронным) выглядзе (для ўдзелу ў намiнацыi «Лепшы журналiст (музычны крытык)»).

Пры неабходнасці адборачная камісія мае права запрасіць у канкурсантаў дадатковыя матэрыялы.

11. Конкурс праводзiцца ў два этапы. Першы этап з’яўляецца адборачным, другi этап – заключным.

12. На першым этапе конкурсу даецца яго анонс у сродках масавай iнфармацыi, фарміруецца адборачная камiсiя. На другiм этапе конкурсу падводзяцца вынiкi конкурсу i вызначаюцца яго пераможцы.

13. Адборачная камiсiя на аснове вывучэння прынятых заявак канкурсантаў прымае рашэнне аб вылучэннi канкурсантаў (не больш пяці ў кожнай намiнацыi) для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу ў адной цi ў некалькiх намiнацыях.

14. Асноўнымi крытэрыямi ацэнкi творчых праектаў з’яўляюцца іх мастацкая каштоўнасць і грамадская значнасць.

15. Рашэннi адборачнай камiсii прымаюцца шляхам адкрытага галасавання простай большасцю галасоў. Рашэннi лiчацца правамоцнымi, калi на пасяджэннi прысутнiчала не менш за дзве трэцiя агульнага складу адборачнай камiсii. Пры роўнасцi галасоў прымаецца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня адборачнай камiсii.

Рашэнне адборачнай камiсii афармляецца пратаколам, якi падпiсваецца старшынёй адборачнай камiсii i яе сакратаром.

16. Спiс канкурсантаў, якiя вылучаны для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу, публiкуецца ў сродках масавай iнфармацыi, а таксама размяшчаецца на сайтах арганiзатараў.

17. На другiм этапе конкурсу фармiруецца журы конкурсу з лiку вядучых дзеячаў у галiне культуры i мастацтва, прадстаўнiкоў электронных i друкаваных сродкаў масавай iнфармацыi (далей – журы).

18. Журы ажыццяўляе прагляд (праслухоўванне) творчых праектаў канкурсантаў, якiя вылучаны адборачнай камiсiяй для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу, абмяркоўвае iх i прымае рашэнне аб пераможцах.

19. Рашэнне журы прымаецца шляхам тайнага галасавання простай большасцю галасоў. У выпадку, калі два і болей канкурсанты набіраюць аднолькавую колькасць галасоў, пераможца конкурсу вызначаецца дадатковым галасаваннем журы. Пры аднолькавай колькасці галасоў голас старшыні журы з’яўляецца вызначальным.

Рашэнне журы лiчыцца правамоцным, калi на пасяджэннi прысутнiчала не менш за дзве трэцiя яго агульнага складу.

Рашэнне журы афармляецца пратаколам, якi падпiсваецца старшынёй i сакратаром журы. Рашэнне журы лiчыцца канчатковым, перагляду не падлягае i абнародваецца на ўрачыстай цырымонii ўзнагароджання пераможцаў.

20. Вынiкi конкурсу абвяшчаюцца на ўрачыстай цырымонii і гала- канцэрце, дзе кожны пераможца атрымлiвае прыз, якi з’яўляецца сiмвалам конкурсу, дыплом лаўрэата i грашовую прэмiю.

21. Пераможца ў намiнацыi «Лепшая песня года» атрымлiвае грашовую прэмiю ў памеры 95 базавых велiчынь.

22. Пераможцы ў намiнацыях «Лепшы поп-выканаўца» (гурт), «Лепшы рок-выканаўца» (гурт), «Лепшы этна-фольк-выканаўца» (гурт), «Лепшы джаз-выканаўца» (гурт), «Лепшая беларускамоўная песня года», «Лепшы аўтар музыкі», «Лепшы аўтар слоў» атрымлiваюць грашовую прэмiю ў памеры 77 базавых велiчынь.

23. Пераможца ў намiнацыi «Адкрыццё года» атрымлiвае грашовую прэмiю ў памеры 73 базавых велiчынь.

24. Пераможца ў намiнацыi «За ўклад у развiццё сучаснай музыкі» атрымлiвае грашовую прэмiю ў памеры 70 базавых велiчынь.

25. Пераможцы ў намiнацыях «Лепшы аранжыроўшчык», «Лепшы музычны альбом», «Лепшая песня (музычны альбом) для кіно, тэлебачання», «Лепшы канцэрт года», «Лепшы гастрольны тур», «Лепшы клiп года», «Лепшы журналiст (музычны крытык)», «Лепшы прадзюсар», «Зорачка года (лепшы юны выканаўца)» атрымлiваюць грашовую прэмiю ў памеры 62 базавых велiчынь.

26. Памер грашовых прэмій можа быць павялічаны за кошт пазабюджэтных сродкаў.

27. Пры вылiчэннi памеру грашовай прэмii прымаецца ў залiк памер базавай велiчынi, устаноўлены на дзень прыняцця рашэння журы.

28. Арганiзацыямi, грамадскiмi аб’яднаннямi для пераможцаў могуць быць устаноўлены iншыя ўзнагароды i заахвочваннi.

29. Фiнансаванне конкурсу ажыццяўляецца ў межах:

сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце Мiнiстэрству культуры на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў;

сродкаў закрытага акцыянернага таварыства «Сталiчнае тэлебачанне»;

бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi, якая аказваецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Другие НПА

Постановление СМ РБ №1040 от 13.11.2012 Аб вызваленні У.І.Астроўскага ад пасады першага намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці і назначэнні С.І.Місурагіна на гэту пасаду Постановление СМ РБ №1042 от 13.11.2012 О принятии в республиканскую собственность имущества Постановление Статистический комитет РБ №186 от 15.10.2012 Об утверждении формы государственной статистической отчетности 12-вэс (услуги) "Отчет об экспорте и импорте услуг" и указаний по ее заполнению Постановление Статистический комитет РБ №185 от 12.10.2012 Об утверждении формы государственной статистической отчетности 12-ф (расчеты) "Отчет о состоянии расчетов" и указаний по ее заполнению Постановление Статистический комитет РБ №205 от 12.11.2012 О признании утратившим силу постановления Национального статистического комитета Республики Беларусь от 29 сентября 2011 г. № 269 Постановление Мин СХ РБ №47 от 18.07.2012 Об утверждении Инструкции о порядке проведения республиканского смотра-конкурса на лучшую организацию работы по охране труда Постановление Минздрав РБ №148 от 25.09.2012 О признании утратившим силу постановления Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 24 октября 2008 г. № 172 Постановление Статистический комитет РБ №182 от 12.10.2012 Об утверждении формы государственной статистической отчетности 12-п "Отчет о производстве промышленной продукции (работ, услуг)" и указаний по ее заполнению Постановление Статистический комитет РБ №190 от 31.10.2012 Об утверждении формы государственной статистической отчетности 4-аренда (Госкомимущество) "Отчет об использовании зданий, сооружений, изолированных помещений, находящихся в государственной собственности" и указаний по ее заполнению Постановление Статистический комитет РБ №195 от 31.10.2012 Об утверждении формы государственной статистической отчетности 1-ф (лизинг) "Отчет о лизинге" и указаний по ее заполнению